Мужчына скраў у дзяўчыны пляшку піва, бо смага замучыла

18.06.2019 / 13:10

Дзіўны выпадак адбыўся ў Гродне раніцай 13 чэрвеня, паведамляе абласная міліцыя.

43-гадовы мужчына сустрэў на вуліцы 22-гадовую дзяўчыну. У руках у яе быў пакет з бутэлькай піва.

У выніку мужчына напаў на дзяўчыну і скраў піва. Аднак быў затрыманы

Nashaniva.com