27 чэрвеня — старт продажаў новага дзіцячага фэнтэзі па-беларуску

«Акадэмкніга» (пр. Незалежнасці 72) запрашае 27 чэрвеня а 18.00 на прэзентацыю кнігі Ліліі Ільюшынай «Ключ дарог. Пачатак». 

24.06.2019 / 22:02

Акадэмкніга запрашае на прэзентацыю і сустрэчу з аўтаркай, падчас якой можна будзе набыць кнігу і атрымаць аўтограф. Тым, хто набудзе першыя 20 асобнікаў — зніжка 20%.

«Ключ Дарог. Пачатак» — раман для дзяцей сярэдняга школьнага веку.

На свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі Сусвету. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця…

Джым выяўляе ў сабе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра — дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці ў іх мястэчку — справа містара С., вядомага бізнесмена. Вось толькі як справіцца з ім, калі ён і ёсць Гаспадар Дарог, да таго ж звязаны са старажытнымі ведзьмакамі?

Падчас прэзентацыі адбудзецца дыскусія аб развіцці дзіцячай фэнтэзійнай беларускай літаратуры.

Госці дыскусіі — Аляксей Шэін, Ксенія Шталенкова, Надзея Ясмінска, Святлана Курганава, Вольга Воўк.

Набыць гэтае ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Nashaniva.com