Падчас пажару ў пасёлку на мяжы з Расіяй загінуў гаспадар дома

20.07.2019 / 09:11

20 ліпеня ў пасёлку Езярышча (Гарадоцкі раён, самая мяжа з Расіяй) у адным з дамоў па вуліцы Чкалава адбыўся пажар.

Знішчаныя дах, пашкоджаныя сцены і маёмасць.

Ратавальнікі паведамляюць пра смерць 58-гадовага гаспадара дома.

Nashaniva.com