1373. Апублікавалі новыя даныя пра затрыманых у Маскве

28.07.2019 / 08:59

На пратэстных акцыях у Маскве, якія прайшлі ў суботу, 27 ліпеня, затрымалі 1373 чалавекі, паведамляе ОВД-Инфо.

Нагадаем, у суботу, 27 ліпеня, на шматлікім мітынгу ў падтрымку незалежных кандыдатаў у маскоўскую гарадскую думу паліцыя затрымала больш за тысячу чалавек.

Акрамя гэтага, расейскія ўлады зладзілі рэпрэсіі і супраць саміх незалежных кандыдатаў і прадстаўнікоў апазіцыі, праводзячы ў іх дома начныя ператрусы.

24 ліпеня ўлады арыштавалі на 30 сутак заснавальніка Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, а ўжо напярэдадні запланаванай акцыі пратэсту затрымалі Іллю Яшына.

Nashaniva.com