Мінчуку па пошце адправілі дзіцячую паштоўку з марыхуанай з Нідэрландаў

29.07.2019 / 22:24

У міжнародным паштовым адпраўленні на адрас жыхара сталіцы знойдзена марыхуана, паведамляе мытня.

Адбылося гэта ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Пасылка ляцела з Нідэрландаў і прызначалася 22-гадоваму сталічнаму жыхару. Унутры паштовага адпраўлення знаходзілася дзіцячая паштоўка з улепленымі пакуначкам з падазроным рэчывам. Эксперты вызначылі, што гэта марыхуана.

Ужо дома ў маладога чалавека знайшлася асаблівая курыльная трубка, а ў ёй — часціцы марыхуаны. Маладога чалавека затрымалі.

Крымінальную справу распачалі па факце незаконнага перамяшчэння наркотыку праз мытную мяжу.

Nashaniva.com