Закрыюць некалькі выхадаў з метро на «Плошчы Леніна», «Нямізе» і «Партызанскай»

31.07.2019 / 18:22

У Мінску ў жніўні закрыюць на рамонт некалькі выхадаў са станцый метро «Партызанская» і «Няміга».

На «Партызанскай» з 1 па 9 жніўня будзе закрыты выхад каля гасцініцы «Турыст». З 12 па 16 жніўня — выхад, які вядзе на вуліцу Даўгабродскую.

З 1 па 14 жніўня на станцыі «Няміга» на рамонт будзе закрыты выхад, які вядзе на вуліцу Нямігу.

Nashaniva.com