Дактары не знайшлі ў арганізме Навальнага атрутных рэчываў

31.07.2019 / 18:36

Лекары не выявілі прыкмет атручвання ў аналізах расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага па выніках даследавання. Пра гэта ТАСС паведаміў галоўны ўрач НДІ хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага Аляксей Токараў.

Навальны быў шпіталізаваны 29 ліпеня са спецпрыёмніка з сімптомамі алергічнай рэакцыі, пасля аказання медыцынскай дапамогі яго адправілі назад. Палітык выказаў занепакоенасць, што яго стан мог быць выкліканы атручэннем.