У Нямеччыне знайшлі партыю какаіну на мільярд еўра

02.08.2019 / 19:13

У порце нямецкага горада Гамбург канфіскавалі найбуйнейшую ў гісторыі Германіі партыю какаіну, піша The Guardian.

Грузавы кантэйнер з нелегальным грузам выявілі два тыдні таму. Груз прыбыў у Гамбург з уругвайскай сталіцы Монтавідэа і павінен быў далей накіравацца ў бельгійскі Антверпен.

Тавар у кантэйнеры быў запісаны як соевыя бабы. Аднак замест бабоў супрацоўнікі мытні выявілі 221 чорную сумку. У іх было 4,2 тысячы ўпаковак са спрэсаваным какаінам — агулам 4,5 тоны. Такая колькасць наркотыкаў каштуе прыкладна 1 мільярд еўра.

Nashaniva.com