Microsoft выкупіла папулярнага геймера за мільярд даляраў

02.08.2019 / 19:51

Вядомы стрымер Twitch Тайлер Блевінс (Tyler Blevins), вядомы пад псеўданімам Ninja, падпісаў кантракт з іншым сэрвісам жывых гульнявых трансляцый — Mixer ад Microsoft, паведамляе ESPN.

Галоўны стрымер папулярнай гульні Fortnite і адна з зорак Twitch цяпер будзе праводзіць стрымы эксклюзіўна ў канкурэнта. Пераход 28-гадовага Ninja з'яўляецца важным момантам у развіцці гульнявога напрамку Microsoft.

Кантракт заключылі на шэсць гадоў на 932 мільёны даляраў.

Nashaniva.com