У Гомелі жанчына ўзяла на крадзеж сваю 15-гадовую дачку

02.08.2019 / 22:12

У адной з крам Гомеля 1 жніўня супрацоўнікі аховы затрымалі дзвюх жыхарак Веткаўскага раёна. Маці з дачкой спрабавалі вынесці тавараў на суму больш за 300 рублёў, паведамляе міліцыя.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца здарэння, высветлілі іх асобы. Імі аказаліся жыхаркі вёскі Кунтараўка — 55-гадовая жанчына і яе 15-гадовая дачка.

Спачатку падазраваныя нагрузілі таварам каляску, аднак потым вырашылі раскласці яго па пакетах, якія школьніца вынесла з залы. Крымінальную схему раскрылі ахоўнікі крамы, якія і спынілі правапарушэнне.

Завялі крымінальную справу.

Nashaniva.com