У Магілёве набіраецца беларуская група ў дзіцячы сад

03.08.2019 / 13:07

У магілёўскім дзіцячым садзе №37 па вуліцы Чэхава плануюць набраць беларускамоўную групу. Пра гэта паведаміў у ФБ старшыня суполкі Таварыства беларускай мовы ў Магілёве Алег Дзячкоў.

Загадчыца ясляў-сада № 37 Алена Смалякова паведаміла, што з 8 жніўня пачнуцца бацькоўскія сходы і да пачатку верасня будзе зразумела, ці набіраеца група. Ппаводле яе словаў, з беларускамоўнымі выхавацелямі і метадычнай літаратурай праблем няма.

Запісаць дзіця ў беларускамоўную групу можна па тэлефонах: +375 222 744867 і +375 222 230885.

Nashaniva.com