Сіноптыкі: У панядзелак будзе горача, але дажджы магчымыя

11.08.2019 / 12:38

Цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі 12 жніўня, паведамілі БелТА сіноптыкі. Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе ноччу слабы, днём паўднёва-ўсходні, умераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 12—18 градусаў цяпла, месцамі — 9—11 градусаў вышэй за нуль. У сярэдзіне дня будзе плюс 23—29, па Брэсцкай вобласці ў асобных раёнах - 30—31 градус цяпла.

Nashaniva.com