У Мінск прыляцела дэлегацыя Кангрэса ЗША

13.08.2019 / 17:39

Дэлегацыя Кангрэса ЗША наведвае Мінск 13-14 жніўня, піша амерыканская амбасада ў Беларусі.

Дэлегацыя Кангрэса ЗША на чале з членам Палаты прадстаўнікоў Майкам Куіглі наведвае Мінск 13-14 жніўня 2019 года. Гэта першы візіт кангрэсмена Куіглі ў Беларусь. Дэлегацыя сустрэнецца з беларускімі афіцыйнымі асобамі, каб абмеркаваць двухбаковыя адносіны ЗША і Беларусі і падкрэсліць прыхільнасць ЗША да падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Nashaniva.com