Фонд Навальнага знайшоў у кіраўніка маскоўскай думы пентхаус за паўтара мільёна даляраў

16.08.2019 / 20:31

Фонд барацьбы з карупцыяй расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага апублікаваў расследаванне пра старшыню Маскоўскай гарадской Думы Аляксея Шапашнікава. У ім распавялі пра двухпавярховы пентхаус чыноўніка.

Аляксей Шапашнікаў большую частку жыцця працаваў у палітыцы. З верасня 2014 года займае пасаду старшыні Маскоўскай гарадской Думы.

Як піша фонд, з 2010 года Шапашнікаў валодае пентхаусам у цэнтры Масквы.

У фондзе ацанілі кватэру ў 95 мільёнаў расійскіх рублёў (амаль паўтара мільёна даляраў).

Nashaniva.com