Маштабны пажар у гатэлі ў Адэсе: восем загінулых

17.08.2019 / 08:25

facebook.com/MNS.GOV.UA

Пажар здарыўся ноччу 17 жніўня ў гатэлі Tokyo Star у Адэсе, паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны.

На другім паверсе гатэля на плошчы 1000 квадратных метраў узнік пажар. Ён пачаўся ў 01.35, праз дзве гадзіны быў лакалізаваны і ліквідаваны ў 04.32. У тушэнні пажару былі задзейнічаны 50 ратавальнікаў і 13 аўтамабіляў.

Паведамляецца пра восем загінулых.

Nashaniva.com