Мытня паабяцала дадаць беларускую мову там, дзе яе не было 

20.08.2019 / 16:41

Неабыякавыя грамадзяне звярнулі ўвагу, што на памежным пераходзе «Брузгі» каналы мытнага надгляду на святлодыёдных экранах падпісаны па-руску. З пытаннем, ці не могуць там з'явіцца надпісы і па-беларуску, яны звярнуліся ў Дзяржаўны мытны камітэт.

Там падтрымалі прапанову «аб дадатковым адлюстраванні інфармацыі аб назвах калідораў на светадыёдных экранах, усталяваных ва ўсіх пунктах пропуску, на беларускай мове» і паабяцалі зрабіць гэта ў «магчыма кароткі тэрмін». 

Nashaniva.com