Туск: Ні пры якіх умовах ЕС не пагодзіцца на вяртанне Расіі на G7. Замест яе запросім Украіну

24.08.2019 / 15:01

Старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск прапанаваў абмеркаваць запрашэнне Украіны на наступны саміт G7 замест Расіі. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на ​​прэс-канферэнцыі перад пачаткам саміту «Вялікай сямёркі» ў Біярыцы, перадае Bloomberg.

WATCH: Donald Tusk says that "under no condition" will the EU agree to Invite Russia back into G7 #G7Biarritz pic.twitter.com/8rs8nXCKJL

— Bloomberg TicToc (@tictoc) 24 августа 2019 г.

Ён нагадаў аб прапанове прэзідэнта Дональда Трампа вярнуць Расію ў гэта нефармальнае аб'яднанне. Туск заўважыў, што Трамп адкрыта назваў апраўданай «анексію Крыма Расіяй» і заклікаў прызнаць гэты факт.

«Ні пры якіх умовах мы не можам пагадзіцца з такой логікай <…> Калі ўжо гаворка ідзе аб паўторным запрашэнні Расіі за гэты стол, то я скажу, што прычыны, па якіх запрашэнне РФ было адклікана ў 2014 годзе, усё яшчэ актуальныя», — сказаў Туск.

Ён адзначыў, што да Крыма дадаліся і іншыя рэчы, напрыклад, «правакацыі Расіі ў Азоўскім моры».

«Сёння я паспрабую пераканаць сваіх суразмоўцаў, што лепш запрасіць Украіну ў якасці госця на наступны саміт G7», — заявіў кіраўнік Еўрапейскай рады.

Nashaniva.com