Беларусь выслала ў Расію ўдзельніка маскоўскіх пратэстаў, але ў Маскве яго не сталі затрымліваць

30.08.2019 / 21:33

22-гадовага ўдзельніка акцыі 27 ліпеня Мікіту Чырцова затрымалі ў Мінску і выслалі ў Маскву, паколькі ён знаходзіўся ў базе вышуку МУС Расіі. Пры затрыманні ў Беларусі Чырцову сказалі, што ён у вышуку па справе аб «масавых беспарадках», аднак пасля прызямлення ў аэрапорце Дамадзедава яго затрымліваць не сталі, піша «Медиазона».

Па словах Чырцова, на пашпартным кантролі ў Дамадзедаве памежніца «вельмі доўга па тэлефоне звяралася з кімсьці, у прынцыпе нічога не казала, хвіліну-паўтары, потым трубку павесіла і аддала мне пашпарт».

Кажучы пра свой удзел у акцыі 27 ліпеня, Чырцоў сказаў, што нічога не рабіў, а проста ўцякаў ад паліцэйскіх, якія ў выніку яго затрымалі.

Nashaniva.com