Згарэлыя булачкі ў мінскай краме выклікалі ўсплёск званкоў ратавальнікам

03.09.2019 / 23:20

Згарэлыя булачкі ў адным са сталічных магазінаў выклікалі ўсплёск званкоў у службу «101».

Сігналы адразу ад некалькіх відавочцаў аб задымленні ў адной з буйных крам у раёне станцыі метро «Каменная Горка» паступілі вечарам 2 верасня. На месца выехалі ратавальнікі. Высветлілася, што моцны дым выклікала выпечка, што тлела ў печы кулінарнага сектара крамы. Пацярпелых няма.

Nashaniva.com