Зяленскі: Далей будзем вяртаць крымскіх татараў

07.09.2019 / 18:47

Вызваленне крымскататарскіх актывістаў з расійскага зняволення стане другім этапам абмену палоннымі паміж Украінай і Расіяй. Пра гэта сказаў Уладзімір Зяленскі, адказваючы на ​​пытанне карэспандэнта Крым.Реалии пра перспектывы вызвалення крымскіх татараў з расійскіх турмаў.

«Я думаю, гэта будзе другі этап. У другім ужо этапе мы будзем працаваць. Мы вернем усіх нашых людзей адтуль. Вызвалім, таму што многія нашы людзі ў Крыме», — сказаў Зяленскі.

Ён разлічвае, што гэта адбудзецца як мага хутчэй. «Мы не гаворым не пра год, і не пра два, і не пра тры. Мы хочам гэта рабіць вельмі хутка. Мы марым пра гэта і працуем», — адзначыў ён.

Nashaniva.com