Паглядзіце, як дзеці чытаюць аб прыгодах слімака Танакі ў часопісе «Наша гісторыя» ВІДЭА

07.09.2019 / 20:50

Чытачы часопіса «Наша гісторыя» працягваюць дзяліцца ў сацыяльных сетках інфармацыяй пра свае любімыя нумары і раздзелы.

Экскурсаводка з Мінска ў сваім інстаграме апублікавала, як дзеці чытаюць «Нашу гісторыю», пра слімака Танаку і яго прыгоды. Пакуль Ксюша чытае і перачытвае з розных нумароў, Дамініка слухае, а пасля гартае часопісы і пераказвае, што запомніла.

View this post on Instagram

#нашагісторыя #часопіснашагісторыя #улюбёнычасопіс Дзеці чытаюць Нашу Гісторыю. Гісторыю пра слімака Танаку і яго прыгоды Ксюша чытае і перачытвае з розных нумароў, а Дамініка слухае, а пасля гартае часопісы і пераказвае, што запомніла.

A post shared by Вольга Нядзвецкая (@niadzvetskaya) on

Але ў «Нашай гісторыі» ёсць не толькі коміксы для дзяцей, але і артыкулы для дарослых. Падрабязней чытайце тут:

Новая «Наша гісторыя»: князь Ігар і Со, Торвальд, паноптыкум з Крычава

Nashaniva.com