Выбары ў Расіі: назіральнікі знялі на відэа ўкіды бюлетэняў у Казані, Пецярбургу і Падмаскоўі

08.09.2019 / 16:42

Назіральнікі, якія працуюць на Адзіным дні галасавання ў Расіі, паведамілі, што бачылі і змаглі зняць на відэа некалькі укідаў бюлетэняў у розных гарадах, паведамляе тэлеканал «Настоящее время».

Гэты ўкід адбыўся на ўчастку №291 у Казані. Назіральнікі ад КПРФ звярнулі ўвагу на незвычайны шум, з якім быў укінутаяы пачак бюлетэняў у скрыню.

Казань, УИК №291. Член комиссии с правом совещательного голоса от КПРФ и наблюдатели от "Справедливой России" считают, что на участке был вброс бюллетене pic.twitter.com/UdH6v0HK58

— Idel.Реалии (@Idel_Realii) September 8, 2019

У падмаскоўным Сергіевым Пасадзе кандыдат ад партыі «Яблык» Спіртава зняла відэа, на якім бачны пачак бюлетэняў у памяшканні ўчастковай камісіі №4052. На відэа сцвярджаецца таксама, што яшчэ два такія ж пачкі ўжо ляжаць у скрыні. У памяшканні камісіі працуе нарад паліцыі.

Пра ўкід на ўчастку ў Пяроўскім раёне Масквы распавёў «Эху Москвы» кандыдат у дэпутаты Масгардумы КПРФ Павел Тарасаў. Паводле яго слоў, жанчына, якая ўкідвала бюлетэні, сышла са словамі: «Паспрабуйце дакажыце».

Назіральнікі «Аб'яднаных дэмакратаў» у Санкт-Пецярбургу паведамілі пра ўкід у Пецярбургу (Купчына). Па іх словах, усе ўкінутыя бюлетэні былі за в.а. губернатара Бяглова:

Объединенные демократы сообщили о предотвращении вброса бюллетеней в пользу врио губернатора Санкт-Петербурга Александра Беглова в МО «Купчино» pic.twitter.com/8TUokVCEAZ

— МБХ Медиа (@MBKhMedia) September 8, 2019

Раней у тым жа Купчыне члены выбарчай камісіі выехалі да надомнікаў без папярэджання назіральнікаў з «велізарным» пачкам бюлетэняў. Паводле назіральнікаў, яны амаль гадзіну былі вымушаныя «ганяцца» за машынай з бюлетэнямі, але беспаспяхова: той ўдалося адарвацца і з'ехаць.

Іншы ўкід на ўчастку №1615 УВК у Петраградскім раёне Пецярбурга зняла член камісіі з правам дарадчага голасу Валерыя Гарачава. Паводле яе слоў, малады чалавек спрабаваў укінуць у скрыню чатыры бюлетэні з птушачкамі насупраць кандыдатаў ад «Адзінай Расіі».

1615 УИК, Петроградский район.

Член комиссии с правом совещательного голоса Валерия Горячева сняла, как молодой человек пытается вбросить 4 бюллетеня с галками напротив кандидатов от «Единой России». pic.twitter.com/hEBDNeyYEB

— Штаб Навального в Петербурге (@teamnavalny_spb) September 8, 2019

Nashaniva.com