Названы пераможца прэміі імя Наталлі Арсенневай

11.09.2019 / 07:12

У аўторак увечары ў кавярні «Грай» адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэньня прэміі імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі 2019 года, піша Радыё Свабода.

Узнагароду атрымала Марыя Мартысевіч за эпісталярную паэму «Сарматыя». Прыз прэміі сёлета складае 4000 рублёў

У кароткі сьпіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, акрамя Мартысевіч, увайшлі яшчэ 2 кнігі:

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтар, «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі.

Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Натальлі Арсенневай (1903—1997) у 2017 годзе і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове.

Першым ляўрэатам прэміі стаў Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі «Толькі вершы», другім — Алесь Разанаў з кнігай «Перавыбранае».

Nashaniva.com