На матч «Дынама» Брэст — БАТЭ прадалі ўсе квіткі

18.09.2019 / 15:28

25 верасня адбудзецца перанесены матч 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе «Дынама» Брэст — БАТЭ.

Сёння ў 10.00 квіткі на матч паступілі ў свабодны продаж, і за некалькі гадзін яны былі раскупленыя

СК «Брэсцкі» змяшчае 10169 гледачоў.

Раскупленыя таксама білеты на начны цягнік Брэст — Мінск.

Брэсцкае «Дынама» лідзіруе ў чэмпіянаце, яно апярэджвае БАТЭ на 5 балаў, але ў барысаўскага клуба гульня ў запасе.

Nashaniva.com