Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з цягачом

18.09.2019 / 16:18

Здарэнне адбылося раніцай на аўтадарозе Н-9034 (Новы Двор — Міханавічы — Пяцеўшчына) каля вёскі Дубкі, паведамляе 112.by

ДТЗ адбылося з удзелам легкавіка Skoda Fabia і седлавога цягача МАЗ.

Давялося дэблакаваць жанчыну-кіроўцу «Шкоды». Яна шпіталізавана.

Nashaniva.com