Украіна заявіла пра зрыў нармандскага саміта па віне Расіі

18.09.2019 / 16:27

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі быў гатовы да сустрэчы лідараў дзяржаў «нармандскага фармату» 17 верасня, як і Францыя з Нямеччынай, але Расійская Федэрацыя па «тэхнічных прычынах» не магла прыняць удзел у гэтай сустрэчы, паведаміў кіраўнік МЗС Украіны Вадзім Прыстайка, піша Інтэрфакс-Украіна.

«Вы ведаеце, што прэзідэнт Зяленскі быў гатовы сустрэцца (у «нармандскім фармаце»), і гэтая сустрэча павінна была адбыцца ўчора (17 верасня). На жаль, Расійская Федэрацыя гэтым разам па тэхнічных прычынах не змагла прыняць удзел, хоць і французская, і нямецкая дэлегацыі былі гатовыя да гэтай сустрэчы», — сказаў ён у сераду на сумесным пасяджэнні камітэтаў Вярхоўнай Рады па пытаннях знешняй палітыкі і інтэграцыі Украіны з ЕС.

Nashaniva.com