Супраць якуцкага шамана, які ішоў «выганяць Пуціна», распачалі справу аб экстрэмізме

20.09.2019 / 16:47

Затрыманага якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які ішоў «выганяць Пуціна», выпусцілі з псіханеўралагічнага дыспансера пад падпіску аб нявыездзе на суткі, паведамляе Сибирь.Реалии. Заўтра ён абавязаны вярнуцца назад.

Аляксандр Габышаў будзе знаходзіцца ў псіханеўралагічным дыспансеры Якуціі падчас усяго расследавання.

Следчыя завялі на шамана крымінальную справу пра публічныя заклікі да экстрэмізму «Кажа, што будуць яго судзіць за спробу зрынуць цяперашні палітычны лад», — адзначыў удзельнік атрада шамана Віктар Ягораў.

Сам Габышаў запісаў відэа, у якім заявіў, што «ўсё адбываецца ў рамках законнасці».

Nashaniva.com