Суд прызнаў экс-прэзідэнта Румыніі агентам камуністычнай спецслужбы

20.09.2019 / 22:57

Былы прэзідэнт Румыніі Траян Бэсеску, які займаў гэтую пасаду з 2004 па 2014 год, прызнаны судом агентам камуністычнай спецслужбы Секурытатэ, перадае DW.

Згодна з рашэннем, Бэсеску ў часы камуністычнай дыктатуры быў інфарматарам Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (Секурытатэ). Пры гэтым ён не ведаў, што вайсковая разведслужба, на якую ён таемна працаваў, была часткай Секурытатэ.

Экс-прэзідэнт Румыніі адмаўляе абвінавачванні і мае намер абскардзіць прысуд.

Nashaniva.com