Расію могуць адхіліць ад чарговай Алімпіяды

22.09.2019 / 08:20

Зборнай Расіі можа пагражаць адхіленне ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, піша The Telegraph.

Расію падазраюць у падробцы даных Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, перададзеных Сусветнаму антыдопінгаваму агенцтву на працягу апошніх 18 месяцаў. Расійскі бок спрабаваў утаіць сістэмнае ўжыванне допінгу.

У панядзелак, 23 верасня, у Токіа пройдзе пасяджэнне, дзе будзе прадстаўлена справаздача аб рабоце Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.

Nashaniva.com