Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў кітайскім Ухані

23.09.2019 / 18:28

Беларуская тэнісістка Арына Соболенко (14-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў кітайскім Ухані, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Сёння ў паядынку другога раўнда адзіночнага разраду Арына Сабаленка без асаблівых праблем абгуляла амерыканку Даніэль Колінз (35) — 6:1, 6:0.

У мінулым годзе Арына Сабаленка стала пераможцай якраз гэтага турніру, пераадолеўшы ў вырашальным змаганні на корце эстонку Анэт Кантавейт.

Nashaniva.com