Расійскім сенатарам, на якіх накладзены санкцыі, не далі візы для паездкі на Генасамблею ААН

Дзесяць членаў Савета федэрацыі РФ не атрымалі амерыканскія візы для ўдзелу ў штогадовай сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў кіраўнік камітэта Савета федэрацый па міжнародных справах Канстанцін Касачоў, якому таксама адмовілі ў візе.

24.09.2019 / 13:04

«Гэта абуральная акцыя, якая не мае тлумачэнняў і апраўданняў», — сказаў ён. На думку Касачова, візы не былі аформленыя «у парушэнне абавязацельстваў перад міжнароднай супольнасцю». Сенатар знаходзіцца пад амерыканскімі санкцыямі з красавіка 2018 года.

Інцыдэнт стане цэнтральнай тэмай бліжэйшай сустрэчы Сяргея Лаўрова і Майка Пампеа, заявіла ў сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

Nashaniva.com