Трамп ў ААН назваў умову размарозкі фінансавай дапамогі Украіне

24.09.2019 / 17:32

Вашынгтон будзе затрымліваць выдзяленне сродкаў Кіеву да таго часу, пакуль свой уклад не будуць рабіць Еўропа і іншыя краіны. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прыехаўшы ў штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку, паведамляе Reuters.

«Я прыпыню (выдзяленне сродкаў), пакуль Еўропа і іншыя краіны не ўнясуць свой уклад у дапамогу Украіне», — заявіў Трамп.

Раней The Washington Post са спасылкай на высокапастаўленых амерыканскіх чыноўнікаў паведаміла, што прэзідэнт ЗША даручыў замарозіць выдзяленне каля $ 400 млн на ваенную дапамогу Украіне. Гэта адбылося за тыдзень да таго, як пагаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Nashaniva.com