Эрдаган прапанаваў дазволіць ядзерную зброю для ўсіх або забараніць яе цалкам

24.09.2019 / 23:55

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што трэба ўсталяваць роўнасць паміж дзяржавамі па пытанні валодання ядзернай зброяй, піша Anadolu.

«Нас, як і ўсіх астатніх, турбуе тое, што зброя масавага знішчэння выкарыстоўваецца ў якасці рычага ў кожным крызісе замест яе поўнай ліквідацыі», — сказаў ён.

Эрдаган дадаў, што валоданне ядзернай энергіяй павінна быць альбо забаронена для ўсіх краін, альбо для ўсіх дазволена.

Nashaniva.com