Ідзе конкурс на турыстычны брэнд Гродна: у лідарах рускамоўны варыянт 

02.10.2019 / 17:56

На сайце тэлеканала «Гродна+» ідзе галасаванне за найлепшую канцэпцыю турыстычнага брэнда горада Гродна. Агулам у 2-м туры адкрытага конкурсу ўдзельнічае 32 працы, ёсць сярод іх і выкшталцоныя, і простыя, і дзіўныя, у іх часта абыгрываецца герб Гродна — алень Святога Губерта, каралеўскае мінулае горада. Звяртае ўвагу, што многія прапановы абыгрываюць варыянт напісання горада па-руску.

Галасаваць можна толькі адзін раз з аднаго ір-адраса, прымаюць галасы да 4 кастрычніка.

Варыянт, які пакуль лідзіруе ў галасаванні. Яркі, але чамусьці назва горада транслітаруецца з рускай мовы. 

Вось сімпатычны варыянт, у ім назва горада пададзена беларускай лацінкай. 

Nashaniva.com