У Магілёве на пераходзе збілі сямігадовага хлопчыка: ён у цяжкім стане

01.10.2019 / 16:00

Сёння каля 9 гадзін раніцы ў раёне дома № 70 на Віцебскім праспекце ў Магілёве пад машыну трапіў сямігадовы хлопчык.

Як паведамляе абласная міліцыя, Mercedes-Benz 410D здзейсніў наезд на школьніка, які пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. За рулём аўтамабіля знаходзіўся 57-гадовы жыхар Крычава.

Дзіця ў цяжкім стане дастаўлена ў бальніцу.

Nashaniva.com