«Даносіліся гукі ўдараў»: у Светлагорску мужчына спрабаваў разбіць дзверы, каб патрапіць у зачыненае кафэ

09.10.2019 / 19:48

Познім вечарам 7 кастрычніка ў Светлагорскі аддзел Дэпартамента аховы паступіў сігнал аб спрацоўванні трывожнай сігналізацыі ў адной з кавярняў. Да таго часу ўстанова ўжо не працавала, паведамляе міліцыя.

Нарад групы затрымання, што прыбыў на месца здарэння, убачыў, што ўваходныя дзверы ўстановы разбітыя.

З памяшкання даносіліся гукі удараў і звон шкла: малады чалавек з прыкметамі алкагольнага ап'янення спрабаваў прабіць яшчэ адны дзверы, якая з тамбура кафэ вядуць непасрэдна ў абедзенную залу.

Супрацоўнікі аддзела Дэпартамента аховы затрымалі яго і перадалі следча-аператыўнай групе.

Nashaniva.com