У ЗША арыштавалі чацвёртага падазраванага па справе аб фінансаванні кампаніі Трампа

16.10.2019 / 20:50

У ЗША арыштавалі чацвёртага падазраванага ў рамках справы аб парушэнні правіл фінансавання выбарчай кампаніі прэзідэнта Дональда Трампа, паведамляе CNN.

Дэвід Каррэйя быў узяты пад варту пасля прыбыцця ў аэрапорт імя Джона Кенэдзі ў Нью-Ёрку раніцай у сераду, 16 кастрычніка.

Дэвід Каррэйя, Ігар Фурман, Леў Парнас і Андрэй Кукушкін павінны паўстаць перад судом у чацвер, 17 кастрычніка.

Nashaniva.com