У пратэстах супраць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру загінула амаль 70 чалавек

26.10.2019 / 09:18

Падчас беспарадкаў у Эфіопіі, якія пачаліся з пратэстаў супраць прэм'ера, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Абій Ахмеда Алі, загінулі 67 чалавек, паведамляе The Guardian.

Масавыя акцыі пачаліся пасля таго, як вядомы мясцовы актывіст Джавар Мухамед абвінаваціў прэм'ера ў дыктатарскіх дзеяннях і выказаў меркаванне, што можа ўзяць удзел у наступных выбарах, у якасці канкурэнта Абій Ахмеда.

Росту колькасці ахвяр таксама спрыялі абвінавачанні актывіста адносна спробаў сілавікоў арганізаваць напад на яго.

Мінабароны Эфіопіі заявіла, што кідае сілы ў сем гарадоў для навядзення парадку.

Nashaniva.com