Кіраўніца Еўракамісіі: Еўропа павінна навучыцца гаварыць «мовай сілы»

Еўрасаюз павінен навучыцца гаварыць «мовай сілы» для сцвярджэння сваёй пазіцыі на сусветным узроўні. Пра гэта заявіла будучая старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, перадае выданне Tagesschau.

09.11.2019 / 09:56

У прыватнасці, гэта датычыць палітыкі бяспекі, адзначыла фон дэр Ляен. Паводле яе слоў, у гэтай сферы Еўропе варта «нарошчваць уласныя мускулы», адзначыла будучая старшыня ЕК.

У якасці прыкладу фон дэр Ляен таксама прывяла гандлёвую палітыку.

Яна таксама адзначыла, што Еўропа цяпер «прывабнейшая, чым думаюць у ёй самой».

«У нас ёсць нешта неацэннае — прававая дзяржава, свабода, дэмакратыя, свабода выбару жыццёвага шляху, — тое, чаго не маюць маладыя людзі ў Кітаі ці Расіі», — сказала яна.

Nashaniva.com