У Польшчы расказалі, колькі беларускіх дактароў працуе ў краіне

У Польшчы першынство сярод лекараў-замежнікаў займаюць украінцы. На другім месцы ідуць беларусы. Пра гэта расказала намесніца міністра аховы здароўя Польшчы Юзэфа Шчурэк-Жалязка.

09.11.2019 / 13:47

Па інфармацыі Шчурэк-Жалязка, у Польшчы працуюць украінцы — 470 чалавек, беларусы — 231 чалавек. За імі ідуць немцы (137 дактароў), Расія (62), Літва (57), Сірыя (47), ЗША (43), Швецыя (42).

Чытайце таксама: Польшча хоча перацягнуць дактароў з Беларусі

Nashaniva.com