Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязяў з Польшчай: Лукашэнка павіншаваў Анджэя Дуду з Днём Незалежнасці

11.11.2019 / 15:26

 Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду і грамадзян гэтай краіны з Нацыянальным святам незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

«Перакананы, што больш інтэнсіўныя гандлёвыя і дзелавыя сувязі, сумесныя навуковыя і адукацыйныя праекты, супрацоўніцтва арганізацый і ўстаноў дазволяць больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял нашага суседства і будуць садзейнічаць умацаванню канструктыўных адносін, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязяў з Польшчай па пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, а таксама ў кантэксце далейшага развіцця прагматычнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам».

Nashaniva.com