ЗША заклікалі Twitter, Instagram і Facebook заблакаваць акаўнты лідараў Ірана

24.11.2019 / 09:52

Спецпрадстаўнік дзярждэпартамента ЗША па Іране Браян Хук заклікаў кіраўніцтва папулярных сацыяльных сетак Facebook, Instagram і Twitter заблакаваць старонкі, якія належаць прадстаўнікам вышэйшых уладаў Ірана.

Ён заявіў, што акаўнты прэзідэнта краіны Хасана Рухані, міністра замежных спраў Махамада Джавада Зарыфа і вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі павінны быць заблакаваныя, «пакуль яны не адновяць інтэрнэт для свайго народа».

Nashaniva.com