Упершыню за шмат гадоў гарадскія гулянні ў навагоднюю ноч у Мінску пройдуць не каля Палаца спорту

26.11.2019 / 15:42

Фота Волі Афіцэравай

У навагоднюю ноч маштабнае свята разгорнецца ў сталіцы на Кастрычніцкай плошчы.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў, паведамляюць Мінск-Навіны.

— У гэтым годзе вырашылі змяніць фармат і пляцоўку правядзення мерапрыемства з улікам прапаноў і меркаванняў жыхароў горада. Мы кожны год стараемся рабіць нешта новае, —сказаў А. Шастакоў.

Канцэрт на Кастрычніцкай плошчы пачнецца ў 23:30 і завершыцца у 4:00 1 студзеня.

На сцэне выступяць папулярныя беларускія артысты і ды-джэі.

— Масавыя гулянні ў навагоднюю ноч будуць арганізаваны на 24 пляцоўках горада і завершацца ў 3-4 раніцы, — паведаміў А. Шастакоў.

Nashaniva.com