Памёр пісьменнік і драматург Анатоль Дзялендзік

30.11.2019 / 00:02

Памёр пісьменнік і драматург Анатоль Дзялендзік. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў рэжысёр Юрый Елхаў.

«Сёння на 85 годзе пайшоў з жыцця вядомы савецкі і беларускі пісьменнік і драматург Анатоль Андрэевіч Дзялендзік. Вечная яму памяць!» — напісаў Елхаў.

Анатоль Дзялендзік нарадзіўся 4 сакавіка 1934 гады ў вёсцы Кулакі, Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Пасля медыцынскага інстытута 11 гадоў працаваў лекарам псіхіятрычнай клінікі. Скончыў таксама Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве.

Пісаў на беларускай і рускай мовах. У тэатрах было пастаўлена каля 30 яго п'ес, знята 6 фільмаў. Разам з рэжысёрам Юрыем Елхавым Дзялендзік працаваў над фільмам «Анастасія Слуцкая».

Nashaniva.com