Пад Слонімам мужчына загінуў падчас пажару

06.12.2019 / 07:56

Паведамленне пра пажар у вёсцы Загрыцькава Слонімскага раёна паступіла ратавальнікам 5 снежня а 07.39, паведамляе прэс-служба АУ МНС Гродзеншчыны.

Гарэў жылы дом. У выніку пажару знішчана маёмасць у пакоі, пашкоджаныя перакрыцце і сцены. Загінуў гаспадар 1961 года нараджэння, беспрацоўны. Прычына пажару высвятляецца.

Nashaniva.com