Стала вядома, які падарунак Лукашэнка прывёз Пуціну ФОТА

07.12.2019 / 21:42

Сёння заяў ад прэзідэнтаў не будзе. Але ў расійскага боку дакладна будзе добры вечар, іранізуе «Пул Першага» і змяшчае фота падарунка, які Лукашэнка прывёз у Сочы. 

Паўгадзіны таму ў рэзідэнцыі прэзідэнта РФ Бачароў Ручай скончыліся пяцігадзінныя беларуска-расійскія перамовы. Пасля кароткага абмену падарункамі з Пуціным Лукашэнка з'ехаў без заяваў для прэсы.

Nashaniva.com