У Ізраілі ў 57 гадоў памерла адзіная дачка Рыгора Барадуліна

Ілона Барадуліна, дачка народнага паэта Беларусі, памерла 8 снежня. Інфармацыя пра гэта з'явілася на яе старонцы ў фэйсбуку (допіс, магчыма, зрабіў муж жанчыны). Вядома, што Ілона хварэла на анкалогію.

09.12.2019 / 18:51

Ілоне Барадулінай было 57 год.

Яна вучылася на філфаку БДУ, пасля з'ехала ў Санкт-Пецярбург. Лічыла сябе хіпі, была мастачкай.

Пасля доўгі час Ілона жыла ў Ізраілі. Са сваёй маці і дачкой, якія жывуць у Мінску, амаль не падтрымлівала кантакту.

Ілона Барадуліна ў маладосці. Фота з фэйсбука Janna Kapustnikova

Nashaniva.com