Румас абмеркаваў з кіраўніком «Расатама» будаўніцтва БелАЭС

18.12.2019 / 17:30

Праект будаўніцтва Беларускай АЭС з'яўляецца адным з значных ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі, адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на сустрэчы з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксеем Ліхачовым, паведамляе БЕЛТА.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дадзенага праекта, абмяняліся думкамі.

Nashaniva.com