Крыніцы: У Мінск едзе дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа

25.12.2019 / 23:39

Фота: sk.usembassy.gov.

У Беларусь 4 студзеня мае прыбыць дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа. 

Пра гэта паведамляюць крыніцы «Нашай Нівы» ў дыпламатычных колах. 

Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма. 

«У ЗША існуе натуральная заклапочанасць працэсамі беларуска-расійскай інтэграцыі, — сказаў «Нашай Ніве» адзін з беларускіх дыпламатаў. — Беларусь важная як краіна, якая мяжуе з краінамі НАТА: Польшчай і Прыбалтыкай. Пры гэтым ЗША паглыбляюць адносіны з Беларуссю, усведамляючы расійскія ўплывы ў ёй. Таму візіт Пампеа, як і папярэдні візіт Болтана, — гэта крок у правільным кірунку. Акрамя таго ён узмацняе перамоўныя пазіцыі Беларусі ў адносінах з Расіяй».

Арцём Гарбацэвіч