У Касцюковічах маладзён паздзекаваўся з ката. Яго вылічылі, вядзецца праверка ВІДЭА

жорсткае відэа

30.12.2019 / 14:14

У сацыяльных сетках атрымала папулярнасць відэа, на якім хлопец з усяго размаху кідае на асфальт ката.

Па гэтым факце Касцюковіцкім РАУС праводзіцца праверка, паведамляе прэс-служба МУС.

Асоба маладога чалавека ўстаноўлена — ён з'яўляецца навучэнцам адной з навучальных устаноў райцэнтра. Яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка, падкрэслівае міліцыя.

Nashaniva.com